Дзень роднай мовы
Займальны марафон да Дня роднай мовы
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў
розных краінах свету 21 лютага, 4 класы ДУА "Гімназіі г. Смаргоні"
прынялі ўдзел у моўным марафоне "Дзень з роднай мовай". Вучні
вандравалі па станцыях і ў гульнёвой форме выконвалі разнастайныя займальныя
заданні.
Дзеці працавалі з лэпбукам "Беларускія
фразеалагізмы". Цікавай і займальнай была работа з крыжаванкай
"Часціны мовы". Вучні паспрабавалі свае сілы ў ролі перакладчыкаў.
Каманды паказалі выдатныя веды ў інтэрактыўнай віктарыне "Падарожжа па
родным краі". Удзельнікам асабліва спадабалася музычнае заданне
"Спяваем беларускія песні".
Да мерапрыемства
было падрыхтавана хатняе заданне творчага характару: зрабіць кніжкі-малышкі,
міні-лэпбукі, скласці рэбусы і крыжаванкі, гульні-разразанкі.
Усе работы вучняў былі прадстаўлены ў школьнай бібліятэцы
на выставе, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мэтай марафона было сабраць, прачытаць і абмеркаваць
выказванне вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча "Хто забыў
сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў".
Класныя караўнікі Лемеш Л.А., Скальская В.М., Квятвекіч
Л.Я., Петрусевіч Т.І. і музычны кіраўнік Карней М.П. выказваюць шчырую падзяку
вучням 4 класаў і іх бацькам за актыўны ўдзел у марафоне.
Любоў да роднага краю, да Радзімы пачынаецца з любові і
пашаны да роднай мовы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.