Беларуская мова
ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ
Трэніруемся пісаць пад дыктоўку
3 чвэрць
Зіма
З поўначы пацягнула халадком. Зямля пасушэла, але пакрылася цвёрдаю скарынкаю. Пасыпаў густы і сухі сняжок. Ён ішоў і ўсю ноч, і ўвесь дзень.
Зіма прыйшла. Снег белай коўдрай пакрыў зямлю. Моцныя маразы скавалі рэкі. Дзьме рэзкі вецер. Ён шчыпле за шчокі, забіраецца за каўнер.
Але мароз і вецер не палохаюць дзяцей. Дзяўчаткі ўзялі санкі і падаліся да горкі. Хлопчыкі сталі будаваць снежную крэпасць, а потым будуць гуляць у снежкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.