ПОДГОТОВЛЕННЫЕ ДИКТАНТЫ, 4 КЛАСС.
2 четверть
Солнечный луч
Земля уже покрылась инеем. Деревья оделись в свои печальные наряды. Одни сосны и ели остались в зелёных шубках. Речные волны напевают у берегов свою грустную песню. Стоит холодный и унылый день.
В это ненастное время появился солнечный луч. Он пробился сквозь снеговую тучу. В один миг всё кругом изменилось. Это не было чудом. Добрый луч согрел своим теплом землю.
ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ
2 чвэрць
Неабходна ўмець тлумачыць напісанне кожнага слова, называць, на якое правіла ў ім ёсць арфаграма:
правапіс е,ё - я правапіс о,э -а
правапіс у/ў
правапіс д-дз правапіс т-ц
правапіс падоўжаных зычных
правапіс вялікай літары ў словах правапіс прыставак
правапіс зацвярдзелых зычных ж,ш,р,ц,дж,ч
правапіс парных звонкіх/глухіх зычных правапіс слоўнікавых слоў
правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
Пры неабходнасці трэба паўтарыць вывучаныя правілы
(глядзі памятку па рабоце над памылкамі).
Асаблівую ўвагу неабходна засяродзіць на знаках прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі сказа (чытаць сказы з патрэбнай інтанацыяй і паўзамі, называць аднародныя члены сказа, вызначаць, якім спосабам яны звязаны паміж сабой - толькі інтанацыяй або злучнікамі, успамінаць, якія знакі прыпынку ставяцца пры гэтым).
Пчаліны гарадок
Усю зіму пчолы драмалі ў вуллях з пахучым мёдам. Гэты мёд пакінуў клапатлівы, добры пчаляр.
Пчолы не ўпадаюць у зімовую спячку, а толькі дрэмлюць. Зімой ім таксама патрэбна ежа, але здабываць яе няма дзе.
Але вось зіма скончылася. Наступіла вясна. Пчолы пачалі выпаўзаць і грэцца на сонейку. Яны прыбіраюць пасля зімоўкі свой домік, рыхтуюцца да працы ў летнія дні. Потым пчолы адправяцца і ў сады, і ў лясы.
Будучая прафесія
Рыхтавацца да сваёй будучай прафесіі Андрэй пачаў даўно. Ён часта ездзіў з калгасным шафёрам і прыглядаўся да яго работы. Увесь вольны час Андрэй праводзіў у гаражы. Шафёр дзядзька Ігнат з вялікай ахвотай расказваў хлопчыку пра машыну, пра дарогу.
Аднойчы дзядзька Ігнат дазволіў Андрэю весці машыну. Машына спачатку зрабіла рывок, а потым пайшла плаўна і роўна. Яна слухалася новага гаспадара.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.