ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ
Сустрэча з аленем
Вакол панавала цішыня. Раптам хруснула сухое галлё. Я ўзняў галаву.
Я не заўважыў, што зусім блізка ад мяне з’явіўся алень. Яго моцнае і стройнае цела на тонкіх нагах нібы скамянела. Гордая галава была крыху прыўзнята, вушы насцярожаны.
Я не вытрымаў і варухнуўся. Лёгкім рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік у зялёным гушчары.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.