Трэніровачныя дыктанты
(рыхтуемся да кантрольнага дыктанта)
1. Зярнятка і вецер
Вецер наляцеў на ліпку. Яна моцна зашумела. На зямлю пасыпаліся зярняткі. Вецер падхапіў адно і панёс. Зярнятка ўпала на зямлю. Затаілася ў траве і заснула.
Спала зярнятка да вясны. Пасля выпусціла карэньчык і прарасло. Хутка вырасла маладая ліпка.
2. Вясёлая хмарка
Алеся вельмі любіла кветкі. У дзяўчынкі быў свой садок. Алеся таксама любіла глядзець на хмаркі. Яны былі ўсе розныя.
Аднаго разу Алеся прыкмеціла вясёлую хмарку. Яна часта плавала над яе садам. Хмарка палівала цёплым дожджыкам кветкі.
3. Вавёрка
Я сеў адпачыць на паваленую сасну. Павяваў лёгкі ветрык. У лесе было ціха.
Над галавою трэснула галінка. Я паглядзеў на дрэва. На сасне сядзела вавёрка. Яна трымала ў лапках шышку. Звярок убачыў мяне. Кінуў шышку і скокнуў на суседняе дрэва.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.