27.05
ПРАВЕРКА СФАРМІРАВАНАСЦІ НАВЫКУ ЧЫТАННЯ
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Праверыць чытанне тэксту за 1 хвіліну без падрыхтоўкі. Словы, прачытаныя з памылкамі, адняць ад агульнай колькасці .Вынік прыслаць на вайбер.
Лужына
Марынка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У кустах каля рэчкі спяваў салавей.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужына. Дождж ішоў пазаўчора, вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужыну. Марынка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стаяла і чакала Марынку. Ніна сказала: “Якая брудная лужына. Два тыдні стаіць вада, ужо і жабяняты плаваюць”.
Марынка сказала: “Паглядзі, які свет у гэтай лужыне. Блакітнае неба. Сонца ззяе. Хмарка белая плыве. А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.